Перайсці да зместу

BMW E63

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
BMW 6 серыі (E63/E64)
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
Платформа: BMW E60
6-хутк. МКПП
6-хутк. АКПП
7-хутк. АКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4820 мм
Шырыня: 1855 мм
Вышыня: 1374 мм
Колавая база: 2780 мм
Маса: 1650–1995 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Падобныя мадэлі: Jaguar XK
Сегмент: S-сегмент
Іншае
Дызайнер: Адрыян ван Хаайдонк  (англ.) (экстэр'ер)
Дэвід Карп (інтэр'ер)

BMW E63/E64 — завадскі індэкс кузава другога пакалення 6-й серыі BMW, які выпускаўся з 2003 па 2010 год.

645Ci купэ (2003-2007)
BMW 645Ci кабрыялет (2003-2007)

У 1989 годзе 6-серыя была заменена на 8-серыю, але ў канцы 2003 года 6-серыя была адроджана ў версіях купэ і кабрыялет на платформах BMW E63 і BMW E64 адпаведна. Гэтыя мадэлі мелі дзве версіі рухавікоў: 3.0-літровая (2996 см3) радная «шасцёрка» магутнасцю 258 «каней» пры 6600 аб/хв. і круцільным момантам 300 Нм пры 2500—4000 аб/хв. (у мадэлі 630i) і 4.4-літровы (4398 см3) V8 магутнасцю 333 конскіх сіл пры 6100 аб/хв. і 450 ньютан-метрамі моманту пры 3600 аб/хв. (у мадэлі 645Ci). [1] Адкрытыя версіі называюцца 630i Cabriolet і 645Ci Cabriolet.

V8 у мадэлі 645Ci гэта рухавік N62, гэтак жа як у мадэлях 545i і 745i, з сістэмай змянення часу (biVANOS) і ступені (VALVETRONIC) адчынення клапанаў плюс пераменная даўжыня ўпускнога тракту. Гэты рухавік цалкам алюмініевы і мае па 4 клапана на цыліндр. 6 серыя аснашчалася 6-хуткаснай аўтаматычнай трансмісіяй Steptronic, ці 6-хуткаснай секвентальнай каробкай перадач SMG. У 2006 мадэльным годзе BMW перайменавала 645Ci на 650i. Прычынай гэтай змены стала павелічэнне аб'ёму рухавіка.

У адрозненне ад новых мадэляў 5-й і 7-й серый дызайн новай 6-й серыі быў станоўча успрыняты супольнасцю BMW, за выключэннем большасці ўладальнікаў E24. Новая 6-серыя праектавалася падобнай на акулу, і яна сапраўды яе нагадвала. Неардынарны дызайн задняй частцы выглядаў значна лепш, чым на іншых BMW.

У 2005 годзе была прадстаўлена новая версія M6. Яна аснашчалася аналагічным з мадэллю M5 рухавіком S85 (507 к.с.) і трансмісіяй.

У 2007 годзе адбыўся фэйсліфт 6-серыі.